Супрацоўнік КДБ: «Сустрэча з Геніюш памяняла мой лёс». У Празе прыгадалі выбітную беларускую паэтку
Нацыянальная бібліятэка і Славянская бібліятэка ў Празе сумесна з суполкай беларусаў Чэхіі «Скарына» зладзілі выставу «Толькі ў Чэхіі я была цалкам беларускай» і вечарыну, прысьвечаную Ларысе Геніюш, прымеркаваную да 40-й гадавіны яе сыходу з жыцьця.