Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

„Нёман” разграміў „Металург” у трэцім матчы фіналу

У беларускай хакейнай экстралізе працягваецца вырашальная стадыя сезона – фінальная серыя. Барацьбу за золата экстралігі вядуць хакеісты „Нёмана” і „Металурга”. Пасля двух матчаў фіналу, якія адбыліся ў Гародні, каманды пры ліку 1:1 у серыі пераехалі ў Жлобін. Трэці паядынак паміж супернікамі выдаўся найменш вострасюжэтным. Стартавы перыяд, праўда, скончыўся толькі з мінімальнай перавагай „Нёмана” – на шостай хвіліне наперад гасцей вывеў Ігар Казячы. Аднак у наступнай траціне гарадзенцаў было ўжо не стрымаць: у гаспадарскую браму ўляцелі адразу чатыры шайбы, аўтарамі галоў сталі Вячаслаў Андрушчанка, Мікіта Рэмезаў, Герман Паддубны і Вячаслаў Іпатаў. Заключная 20-хвілінка апынулася ў выніку фармальнай, адысці ад разгромнай паразы „сталёвыя ваўкі” не змаглі. Такім чынам, 5:0 на карысць „Нёмана”, які зноў выходзіць у супрацьстаянні наперад 2:1.
Наступны паядынак паміж камандамі пройдзе 18 красавіка таксама ў Жлобіне.

Міжнародная федэрацыя хакея не дапусціць зборныя Расеі і Беларусі да спаборніцтваў да канца вайны ва Украіне

Пра гэта заявіў прэзідэнт арганізацыі Люк Тардыф. «Cпадзяюся, што Расея і Беларусь вернуцца як мага хутчэй, таму што гэта будзе азначаць, што вайна скончылася», — сказаў Тардыф на прэс-канферэнцыі ў Канадзе. Раней Расію і Беларусь да 2024 года адхілілі ад спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыі хакея.

Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна завяршыла турнір у Дубаі

Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна завяршыла міжнародны таварыскі турнір у Дубаі. У заключным паядынку беларусы абыгралі каманду ААЭ з лікам 6:4. У гэтай сустрэчы хет-трык аформіў Ігар Брыштэль, яшчэ па мячу забілі Вадзім Бокач, Мікіта Чайкоўскі і Арцемій Дрозд. У першым матчы з гаспадарамі спаборніцтваў падначаленыя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада выйгралі з мінімальнай перавагай – 1:0 дзякуючы голу Вадзіма Бокача. У гэтым сезоне зборная Беларусі па пляжным футболе плануе прыняць удзел у адборавым турніры чэмпіянату свету, а таксама выступіць на ІІ Гульнях краін СНД, якія пройдуць у жніўні ў Беларусі.

„Шахцёр” і „Энергетык-БДУ” могуць быць адхіленыя ад еўракубкаў

Расследаванне па справе салігорскага „Шахцёра” набліжаецца да завяршэння. Бліжэйшым часам следчыя органы збіраюцца завяршыць правядзенне ўсіх неабходных мерапрыемстваў і перадаць матэрыялы БФФ. Федэрацыя ж, у сваю чаргу, у адносінах да фігурантаў прыме ўласныя меры. Такую інфармацыю мае „Беларускі футбол”. Ён паведамляе, што ў Доме футбола настроены пакараць усіх, хто мае дачыненне да справы па максімуму. Больш за тое, замяшаным апынуўся не толькі „Шахцёр”, але і „Энергетык-БДУ”. Такім чынам, не толькі залатых, але і сярэбраных прызёраў леташняга першынства можа чакаць адхіленне ад еўракубкаў. У такім выпадку іх месцы зоймуць мінскае „Дынама”, барысаўскі БАТЭ ды „Іслач”. Магчымым чацвёртым удзельнікам еўракубкаў стане футбольны клуб „Мінск”, што дорыць дадатковую інтрыгу цяперашняму розыгрышу Кубка Беларусі”, – піша крыніца. Гэтую інфармацыю пацвярджае і Bysport. Пад падазрэннем апынуліся адразу пяць матчаў. Ва ўсіх фігуруюць „гарнякі”. Іх падазраюць у так званым стымуляванні.

Івашка ўзняўся на 61-е месца ў рэйтынгу АТР

Беларус Ілля Івашка ўзняўся на 13 пазіцый у рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў і займае цяпер 61-е месца. У актыве найлепшага на сёння беларускага тэнісіста 781 ачко. Сёння Івашка стартуе на турніры ў іспанскай Барселоне, дзе яго першым супернікам будзе партугалец Нуна Боргес, які займае 79-е месца ў сусветным рэйтынгу. Лідарам рэйтынгу застаецца серб Новак Джокавіч.
У верхняй частцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі зменаў не адбылося. Лідыруе полька Іга Свёнтэк, на другой пазіцыі беларуска Арына Сабаленка. Вікторыя Азаранка займае 16-е месца, Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 48-й пазіцыі. На гэтым тыдні Арына Сабаленка згуляе на турніры ў Мадрыдзе, дзе пачне выступы з другога раунда.

Ватуцін і Нікалаева сталі чэмпіёнамі Беларусі па стоклетачных шашках

У Менску завяршыліся 71-ы мужчынскі і 49-ы жаночы чэмпіянаты Беларусі па стоклетачных шашках. Пераможцам спаборніцтваў сярод мужчын стаў міжнародны гросмайстар Яўген Ватуцін, для якога гэты нацыянальны тытул стаў ужо восьмым.  У жаночым турніры другі год запар перамогу святкавала Вікторыя Нікалаева. Пытанне аб допуску беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў чэмпіянатах свету і Еўропы вырашыцца на Генеральнай асамблеі Сусветнай федэрацыі шашак, якая адбудзецца 5 траўня ў Францыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł „Нёман” разграміў „Металург” у трэцім матчы фіналу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *