Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Прэзентацыя зборніка вершаў «Побач» паэткі Насты Кудасавай і мастачкі Святланы Дземідовіч

Ілюстраваны збор вершаў «Побач» паэткі Насты Кудасавай і мастачкі Святланы Дземідовіч будзе прэзентаваны заўтра, 24 красавіка, у Варшаве ў Старамесцкім Доме культуры.

«Побач» — гэта першая кніга новага беларускага імпрынта Skarynyčy ў Польшчы. Выданне доўга чакалі, і, нарэшце, праца аўтарак атрымала ўвасабленне ў выглядзе прыгожага паэтычнага зборніка, аздобленага чорна-белымі графічнымі выявамі.

«Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці, — так гучыць анатацыя да выдання. — Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыцццём. Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення. Застацца «побач» на гэтым шляху — значыць захаваць чуласць, не згубіць у полі зроку іншага чалавека, не адвярнуцца адно ад аднаго», — адзначаецца ў апісанні.

Падчас прэзентацыі зборніка і сустрэчы з аўтаркамі можна будзе купіць і падпісаць кніжку, паслухаць вершы Насты Кудасавай, «пагаварыць, абняцца, пабыць побач», — запрашаюць на імпрэзу творцы.

Час сустрэчы — 24 красавіка, 18.00. Месца — Варшава, Старамесцкі Дом культуры (Rynek Starego Miasta, 2).

Artykuł Прэзентацыя зборніка вершаў «Побач» паэткі Насты Кудасавай і мастачкі Святланы Дземідовіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *