Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

„Менск” прабіўся ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Спартоўцы ФК „Менск” сталі трэцімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У паядынку ў адказ 1/4 фіналу менчукі на сваёй пляцоўцы амаль да самай фінальнай сірэны саступалі аршанскаму „Вітэну”, але на апошняй хвіліне асноўнага часу Андрэй Семянюк зрабіў лік роўным – 2:2. У авертайме нікому не ўдалося вызначыцца, а ў серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку „Менска” – 6:5. Апошні ўдзельнік паўфінальнай стадыі стане вядомы 7 траўня ў Гомелі пасля трэцяга матча паміж мясцовым БЧ і гарадзенскім „УУС-Дынама”. У іх першай гульні ў Гомелі дынамаўцы вырвалі перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці, а потым у Гародні гамяльчане ўзялі рэванш – 4:3.

Маладзечна і Жодзіна прымуць першыя сустрэчы 7-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Стартавыя сустрэчы 7-га тура пройдуць сёння на футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.

У першым матчы футбалісты „Іслачы” з Менскага раёна прымуць у Маладзечне мазырскую „Славію”. На мінулым тыдні мазыране саступілі на выездзе жодзінскім тарпедаўцам 0:1, а іх сённяшнія апаненты прапускалі тур. Таксама „Тарпеда-БелАЗ” згуляе ў Жодзіне са „Слуцкам”. У 6-м туры футбалісты „Слуцка” перайгралі на сваім полі бабруйскую „Белшыну” 2:1.

Заўтра адбудуцца яшчэ тры матчы: „Дынама” (Берасце) – „Нёман”, „Белшына” – БАТЭ і „Менск” – „Гомель”.

Фіналісты Кубка Беларусі па гандболе вызначацца ў Берасці

Вырашальны этап 27-га розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд сёння пачнецца ў Берасці.

У першым паўфінальным матчы на паркеце берасцейскага спарткомплексу „Вікторыя” цяперашні ўладальнік Кубка мінскі СКА сустрэнецца з гандбалістамі „Гомеля”, а потым гаспадар турніру „Мяшкоў Берасце” будзе супернічаць са сталічным БДУФК-СКА. Заўтра пераможцы паўфінальных сустрэч паспрачаюцца за галоўны трафей, а каманды, якія прайгралі, будуць змагацца за бронзу. Уваход на ўсе гульні „Фіналу чатырох” вольны. У вырашальным паядынку папярэдняга кубкавага розыгрышу мінскі СКА разграміў магілёўскі клуб „Машэка” – 30:20.

Свёнтэк стала суперніцай Сабаленкі ў фінале турніру ў Мадрыдзе

Першая ракетка свету полька Іга Швёнтэк стала суперніцай беларускі Арыны Сабаленкі ў фінале турніру WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $7,6 млн., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паўфінале польская тэнісістка лёгка перайграла расіянку Вераніку Кудзерметаву, якая займае 13-е месца ў сусветным рэйтынгу, – 6:1, 6:1.

Раней у першым паўфінале другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйграла ў грачанкі Марыі Сакары – 6:4, 6:1.

Такім чынам, на другім турніры запар у вырашальным паядынку сустрэнуцца два лідэры сусветнага рэйтынгу. Маючы адбыцца ў суботу матч стане іх восьмым супрацьстаяннем, лепшая беларуская тэнісістка пакуль толькі двойчы перамагала польку.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł „Менск” прабіўся ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *