Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў далучыўся да інцыятывы ByPol
Вядомы блогер будзе развіваць адносіны арганізацыі былых сілавікоў з прэсай.
Artykuł Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў далучыўся да інцыятывы ByPol pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вядомы блогер будзе развіваць адносіны арганізацыі былых сілавікоў з прэсай, паведамляе svaboda.org.
Аляксандр Кабанаў падзяліўся навіной у сваім фэйсбуку.
«Bypol вырашыў стварыць медыягрупу, і мне прапанавалі заняцца гэтым. Пасля некаторых абмеркаванняў і дамоўленасцяў даў згоду. Былы палітзек і былыя супрацоўнікі, з гэтага павінна нешта атрымацца», — напісаў Кабанаў.
Пасля вызвалення з турмы Кабанаў выехаў за мяжу, быў у Каардынацыйнай радзе, але пакінуў яе ў красавіку. На радзіме яго абвясцілі ў вышук і завялі на яго новыя крымінальныя справы. Ён паспеў даць некалькі інтэрв’ю незалежным беларускім СМІ пасля свайго вызвалення і выезду за мяжу.
Аляксандр Кабанаў разам з Сяргеем Пятрухіным вёў Youtube-канал «Народны рэпарцёр». Вялікую вядомасць блогеры набылі, калі асвятлялі сітуацыю вакол будаўніцтва ў Берасці акумулятарнага завода. У 2020 годзе Кабанаў да свайго арышту фактычна выконваў функцыі прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай.
15 чэрвеня 2020 году Кабанава затрымалі. 14 красавіка 2021 году ў Кастрычніцкім судзе Магілёва яго прызналі вінаватым у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак» ды «знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» (артыкул 369 КК) і прысудзілі яму 3 гады пазбаўлення волі.
17 снежня 2022 года Кабанаў выйшаў на волю з магілёўскай турмы № 4, цалкам адбыўшы тэрмін. У канцы студзеня Аляксандр пераехаў у Вільню.
Artykuł Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў далучыўся да інцыятывы ByPol pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.