Творчая сустрэча з паэткай Інай Снарскай у Варшаве
Яна прэзентуе вершы ваеннага часу, а таксама новую кнігу прозы «Зачараваны скарб».
Artykuł Творчая сустрэча з паэткай Інай Снарскай у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У панядзелак, 8 траўня, у Беларускім Моладзевым Хабе — сустрэча з беларускай паэткай Інай Снарскай, якая жыве і працуе ў Палтаве.
Дата: 8 траўня. Час: 18.30 (час мясцовы).
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава.
Яна прэзентуе вершы ваеннага часу, а таксама новую кнігу прозы «Зачараваны скарб».
«У хаце майго маленства з далёкага таго жыцця засталіся толькі дзверы. Ужо нічога немагчыма пазнаць, нават печы няма. Стогадовую яліну каля хаты новыя гаспадары спілавалі. Хацела б я дакрануцца да зрэза рукой, затуліць рану, бо адтуль цячэ кроў мінулага… Але дзверы… дзверы… яны адчыняюць уваход, той уваход, пра які ніхто акрамя мяне не ведае…» — піша спадарыня Іна.
Уваход вольны.
Artykuł Творчая сустрэча з паэткай Інай Снарскай у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.