У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч
Яго асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу.
Artykuł У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабаронцам „Вясны” стала вядома, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр палітзняволены блогер з Пінска Мікалай Клімовіч.
Яго асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынес суддзя Пінскага раёна і г. Пінска Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу.
Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі. Мікалая нядаўна этапавалі ў калонію, дзе ён у хуткім часе і памёр. Падрабязнасці высвятляюцца.
Artykuł У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.