Святлана Ціханоўская: Будзе паўнацэнная сустрэча, калі прыйдзе час
"Мы будзем падтрымліваць Украіну незалежна ад таго як будуць развівацца нашыя дачыненні з украінскім кіраўніцтвам", – сказала Святлана Ціханоўская на тэлеканале "Дождж", каментуючы першую сваю сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Artykuł Святлана Ціханоўская: Будзе паўнацэнная сустрэча, калі прыйдзе час pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„Мы будзем падтрымліваць Украіну незалежна ад таго як будуць развівацца нашыя дачыненні з украінскім кіраўніцтвам”, – сказала Святлана Ціханоўская на тэлеканале „Дождж”, каментуючы першую сваю сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
– Першы кантакт. Мы павіталіся. Я яго павіншавала. Уладзімір Зяленскі, канешне, зорка, яго ўсе любяць, ён стаў лідарам змагання за свабоду. Я пажадала яму перамогі. Але гэта не паўнацэнная сустрэча, будзе паўнацэнная сустрэча, калі прыйдзе час. Нам трэба супрацоўнічаць, каб спыніць і лукашэнкаўскі тэрор, і вайну. Пакуль такой сустрэчы бліжэйшым часам не плануецца, але мы над гэтым працуем.
Святлана Ціханоўская прымала ўдзел у адкрыцці саміту Рады Еўропы, які праходзіць у Рэйк’явіку. Яна мела размовы ў кулуарах з прэзідэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам, кіраўніком Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем, прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстромам, камісарам Рады Еўропы па правах чалавека Дуняй Міятавіч ды іншымі.
Саміт працягнецца да вечара 17 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Святлана Ціханоўская: Будзе паўнацэнная сустрэча, калі прыйдзе час pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.