Беларуска Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/8 фіналу турніру WTA ў Парыжы
У паядынку 1/8 фіналу беларуска, якая займае 44-е месца ў сусветным рэйтынгу, за паўтары гадзіны прайграла прадстаўніцы ЗША Кэці Валынец, у якой 102-я пазіцыя, - 3:6, 3:6. У першым раўндзе Аляксандра Сасновіч абыграла ў дзвюх партыях францужанку Клару Бюрэль (108-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:1, 7:5.