Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Свёнтэк прайграла Рыбакінай

Першая ракетка свету полька Іга Свёнтэк у 1/4 фіналу турніру серыі ВТА-1000 у Рыме саступіла 6-й ракетцы планеты прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай.

Свёнтэк адмовілася ад барацьбы ў трэцім сэце з-за траўмы правага сцягна пры ліку 6:2, 6:7, 2:2. Працягласць сустрэчы склала 2 гадзіны 19 хвілін. За гэты час полька зрабіла адзін эйс, дапусціла тры падвойныя памылкі і рэалізавала 3 брэйк-пойнты з 11. На рахунку Рыбакінай 10 эйсаў, чатыры падвойныя памылкі і адзін зароблены і рэалізаваны брэйк-пойнт.

У паўфінале турніру Рыбакіна сустрэнецца з прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенкай.

Алістраў і Сапега заключылі са СКА кантракты на чатыры гады

Беларусы Уладзімір Алістраў і Сяргей Сапега заключылі са СКА кантракты на чатыры гады.
Пагадненні форварда і абаронцы дзейнічаюць да 30 красавіка 2027 года, паведамляе прэс-служба клуба.

Сяргей Сапега ў сезоне 2022/23 адыграў у 66 сустрэчах, у якіх набраў 19 (5+14) балаў. У Алістрава 33 (15+18) ачкі ў 73 гульнях. Хакеісты перайшлі з мінскага „Дынама” ў СКА ў выніку абмену.

Усціненка перайшоў у салігорскі „Шахцёр”

Беларускі абаронца Мікіта Усціненка перайшоў у салігорскі „Шахцёр”. У мінулым сезоне Мікіта абараняў колеры „Шугавеі” ў ВХЛ. У 50 матчах зарабіў 17 (3+14) ачкоў, пры паказчыку карыснасці „-22”.

За кар’еру выступаў за „Дынама-Раўбічы”, „Дынама” з Маладэчна, „Юнацтва” і „Гомель”. У КХЛ за менскае „Дынама” правёў 40 матчаў, у ВХЛ гуляў за „Молат-Прыкам’е” і „Югру”. За нацыянальную зборную Беларусі згуляў 20 матчаў на чэмпіянатах свету.

На праглядзе ў берасцейскім „Дынама” яшчэ адзін камерунскі абаронца

Напярэдадні прагучала інфармацыя аб тым, што берасцейскае „Дынама” праглядае афрыканскага футбаліста. Высветлілася яго імя. Гэта Одры Зепата, які мае досвед выступаў за моладзевы склад маскоўскага „Спартака”. Прэс-служба дынамаўцаў пацвердзіла, што Зепата сапраўды знаходзіцца ў размяшчэнні каманды, а ў дадатак дапоўніла звесткі тым, што яму кампанію складае іншы цемнаскуры гулец з Чорнага кантынента.

„Мусінга — 27-гадовы абаронца, які ў сябе на радзіме выступаў за каманды „Каломбе” і „Стад Рэнард”, а ў Беларусі — за „Маларыту”, да якой далучыўся ў 2021 годзе. Бягучы сезон Джордж пачаў разам з „Нівай” з Долбізна, дзе трэніраваўся і, сярод іншага, прыняў удзел у двух матчах супраць дублёраў „Дынама-Брэст”, — гаворыцца ў нататцы.

Гвардыёле спатрэбілася менш за ўсё матчаў сярод трэнераў для дасягнення 100 перамог у Лізе чэмпіёнаў

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардыёла абнавіў рэкорд па хуткасці дасягнення 100 перамог у Лізе чэмпіёнаў сярод настаўнікаў.

Іспанскі спецыяліст дасягнуў 100 перамог у міжнародным турніры ўсяго за 160 гульняў. Гэта новы рэкорд турніру. Раней рэкорд належаў галоўнаму трэнеру «Рэала» Карла Анчалоці, якому ўдалося дайсці да гэтай адзнакі за 180 сустрэч.

„Манчэстэр Сіці” на хатняй арэне разграміў мадрыдскі „Рэал” у паўфінальным матчы ў адказ Лігі чэмпіёнаў (4:0). „Рэал” не прайграваў у самым прэстыжным еўрапейскім клубным турніры з падобным лікам на працягу 14 гадоў.

FIFA прадставіла лагатып чэмпіянату свету 2026 года

FIFA прадставіла ў Лос-Анджэлесе лагатып футбольнага чэмпіянату свету 2026 года. Турнір пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Упершыню ў фінальнай стадыі першынства возьмуць удзел 48 каманд. На лагатыпе турніру змешчана рэальная выява Кубка свету, а таксама год правядзення чэмпіянату.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Свёнтэк прайграла Рыбакінай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *