Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Яўген Вільскі: Мы на ўсіх узроўнях шукаем міжнародную падтрымку для Мікалая Статкевіча

Ужо амаль год палітык і палітвязень Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі глыбоцкай калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму. Яго затрымалі ўлады Беларусі 31 траўня 2020 года, завялі крымінальную справу і асудзілі на 14 год за быццам бы арганізацыю масавых беспарадкаў.

Шмат месяцаў пра яго нічога не было вядома, і толькі нядаўна з глыбоцкай калоніі яго жонцы прыйшоў адказ. Як аказалася, Мікалай Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а зараз, верагодна, у ШІЗА.

Яўген Вільскі

Пра тое, што робяць сябры партыі Статкевіча ў змаганні за яго з уладамі распавёў выконваючы абавязкі кіраўніка партыі „Народная Грамада” Яўген Вільскі:

Мы на ўсіх узроўнях паднімаем гэтае пытанне. У Мікалая Статкевіча, як і ў многіх беларускіх палітвязняў, існуюць у многіх еўрапейскіх парламентах куратары. Напрыклад, у літоўскім – гэта Эмануэліс Зінгерыс, які нам дапамагае. Мы звяртаемся да гэтых людзей. Ёсць у Швейцарыі дэпутат і ў Германіі дэпутат.

Нядаўна сябры “Народнай Грамады” напісалі ліст да Олафа Шольца, таксама прадстаўніка сацыял-дэмакратычнай партыі, і перадалі праз пасольства Нямеччыны ў Літве. А таксама грамадоўцы трымаюць сувязь з іншымі ўплывовымі асобамі.

Яўген Вільскі ў пасольстве Германіі.

Мы на сувязі з генеральным сакратаром Соцінтэрна, якая абяцала нам аказаць падтрымку ў ціску на рэжым і ў спыненні ціску на Мікалая Статкевіча.

Паводле Яўгена Вільскага, яны яшчэ ладзяць перасоўныя выставы, якія былі ўжо ў Літве, Варшаве і Бруселі. Такім чынам на прыкладзе Мікалая Статкевіча яны хочуць прыцягнуць увагу да стану справаў з палітзняволенымі ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Яўген Вільскі: Мы на ўсіх узроўнях шукаем міжнародную падтрымку для Мікалая Статкевіча pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *