Апеляцыйную скаргу Анджэя Пачобута не задаволілі
Раней яму прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Artykuł Апеляцыйную скаргу Анджэя Пачобута не задаволілі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Журналісту Анджэю Пачобуту пакінулі прысуд без зменаў.
Раней палітвязня звінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Працэс у Гарадзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Вярхоўны суд 26 траўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Яго хутка перавядуць у калонію.
Ігар Любавіцкі летась атрымаў з рук Лукашэнкі Ордэн гонару за «ўнёсак ва ўмацаваньне дзяржавы і дэмакратычнага грамадства». Раней, Любавіцкі ў рангу суддзі суда Маскоўскага раёну Менску пакараў 14 гадамі зняволення Віктара Бабарыку, пасля чаго пайшоў на падвышэнне, адзначае БАЖ.
ў Беластоку сёння адбудзецца акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам.
Акцыя пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Электрычная, 9, ля консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.
Artykuł Апеляцыйную скаргу Анджэя Пачобута не задаволілі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.