Вышэйшая выбарчая камісія Турцыі аб’явіла Рэджэпа Таіпа Эрдагана пераможцам другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля падліку амаль 100% бюлетэняў, дзейны прэзыдэнт набірае крыху больш за 52% галасоў выбарнікаў. Яго супернік — кандыдат ад апазыцыі Кемаль Кылычдароглу атрымлівае амаль 48% галасоў.