Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Па вёсках Збуч і Чыжы на Падляшшы вадзілі на Тройцу «куста»

Старажытны абрад „Ваджэння куста” аднавілі на Падляшшы. У гэтым годзе на свята Тройцы «куста» вадзілі па вёсках Збуч і Чыжы, што на Гайнаўшчыне.

Гэты абрад, які знік у рэгіёне яшчэ ў пазамінулым стагоддзі, у нашыя дні адраджае Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Усе добрыя традыцыі трэба ажыўляць. А адна з такіх добрых традыцый – „Ваджэнне куста”. Наогул тут маем на Падляшшы той перыяд вясны вельмі багаты традыцый. І гэты перыяд вясны заканчвае нам свята Тройцы. Той абрад „куста”, які быў на Падляшшы раней, але быў забыты ўжо даўно. Варта яго, як паказвае практыка, аднаўляць. Таму што мы ўпэўненыя ў тым, што тут, на Падляшшы, той абрад быў, бо на Палессі беларускім захаваўся да сёння.

У сваю чаргу войт гміны Чыжы Юрка Васілюк, дзе ў гэтым годзе вадзілі «куста», адзначае, што вельмі важна на Падляшшы не толькі не забываць старыя традыцыі продкаў, але і аднаўляць іх і культываваць, асабліва сярод маладых людзей.

Я заўжды дапамагаю і заўжды пад уражаннем ад тых, хто ўмее і хочуа вяртацца да нашых звычаяў і традыцый. І калі атрымліваецца, то пабачыць, так як мы маглі падзівіцца на „Жэмерву” і „Асочнікі”. Гэта ёсць добра і служыць нам усім. Тым, хто клапоціцца, каб іх малыя Бацькаўшчыны развіваліся ва ўмовах, калі будзем памятаць аб гісторыі, аб тым як жылі нашыя бацькі і дзяды.

Абрад „Ваджэння куста” на свята Тройцы Дарафей Фіёнік разам са сваімі фальклорнымі калектывамі пачаў адраджаць на Падляшшы яшчэ дваццаць гадоў таму.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Па вёсках Збуч і Чыжы на Падляшшы вадзілі на Тройцу «куста» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *