Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Якія беларускія кнігі прадаваліся ў Вільні 100 гадоў таму

У 1923 годзе беларускія кнігі ў Вільні можна было набыць у Беларускай кнігарні на Завальнай вуліцы, 7, у Цэнтральнай Беларускай школьнай радзе на Віленскай вуліцы, 12, у Віленскай беларускай гімназіі на Вострабрамскай вуліцы, 9, і ў іншых месцах.

Вільня. Вуліца Вастрабрамская, пачатак ХХ ст.

Многіх юных беларусаў вельмі цікавілі праграмы для паступлення ў беларускія гімназіі. Яны прадаваліся ва ўсіх згаданых вышэй месцах, каштавалі ўсяго 30 грошаў.

Штомесяц з друку ў Вільні выходзілі беларускія кнігі і падручнікі. Іх шырока рэкламавалі беларускія выданні, а таксама газеты аднадзёнкі. 100 гадоў таму ў Вільні можна было набыць розныя беларускамоўныя календары, партрэты беларускіх пісьменнікаў і палітыкаў, паштоўкі, беларускія дэкламатары, сцэнічныя творы для дзіцячых тэатраў.

Прадавалася асобнай кніжкай паэма Уладзіміра Жылкі “Ўяўленьне”, а таксама кніга “Казкі жыцьця” Якуба Коласа, зборнік вершаў Уладзіміра Дубоўкі “Строма”, вершы Леапольда Родзевіча “Беларусь”, яго драматычныя сцэны “Досьвіткі”, зборнікі апавяданняў Дзядзькі Пранука “Стася”, зборнік апавяданняў Ядвігіна Ш. “Бярозка”, зборнік “У палескай глушы” Тараса Гушчы, “Хрэстаматыя беларускай літаратуры” Максіма Гарэцкага, “Этнаграфічныя зборнікі” Еўдакіма Раманава, “Беларусь у песьнях” Язэпа Фарботкі, “Жыды на Беларусі” Зьмітрака Бядулі, п’еса “Мутэрка” Максіма Гарэцкага, чытанка для дзяцей “Родны край”, камедыя Францішка Аляхновіча “Шчасьлівы муж”, зборнік вершаў “Смык і дудка” Францішка Багушэвіча, “Фізіка” Антона Трэпкі, “Правапісь чужых слоў” Янкі Станкевіча, “Элементарная алгебра”, “Мэтрычная сістэма мераў”, “Становішча беларускай школы ў Латвіі”, “Закон жыцьця сярод жывёл і расьлін”, “Неба і зоры” і многія іншыя кнігі на беларускай мове.   

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Якія беларускія кнігі прадаваліся ў Вільні 100 гадоў таму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *