Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Савіцкі найлепшы гулец 11-га тура чэмпіянату Беларусі

Паўабаронца „Нёмана” Павел Савіцкі прызнаны найлепшым гульцом 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”.

Фота: tribuna.com

У гасцявым матчы з футбалістамі „Іслачы” 28-гадовы хаўбек гарадзенскага клуба быў сапраўдным лідарам сваёй каманды: ён сам забіў два першыя галы, а потым выдаў выдатны пас Ягору Зубовічу, які ўсталяваў канчатковы лік – 3:0 на карысць „Нёмана”. Пасля гэтай вікторыі падначаленыя Ігара Кавалевіча набралі 23 ачкі і ўзняліся на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы, саступаючы ўсяго два балы менскаму „Дынама”. Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў паўабаронца „Гомеля” Ілля Алексіевіч, які эфектным далёкім ударам забіў бабруйскай „Белшыне”. Гамяльчане выйгралі з лікам 2:0, святкаваўшы другую перамогу запар.

Футбалісты „Фіярэнціны” і „Вест Хэма” сустрэнуцца ў фінальным матчы Лігі канферэнцый

Футбалісты італьянскай „Фіярэнціны” і англійскага „Вест Хэма” сустрэнуцца ў вырашальным паядынку Лігі канферэнцый. Фінальная сустрэча трэцяга па рангу кантынентальнага клубнага турніру пройдзе на полі „Эдэн Арэны” ў Празе. Судзіць матч будзе брыгада іспанскіх арбітраў, якую ўзначальвае Карлас дэль Сэра. У чэмпіянаце Італіі, які нядаўна завяршыўся, клуб з Фларэнцыі заняў 8-е месца, а лонданскі клуб фінішаваў на 14-й пазіцыі ў англійскай прэм’ер-лізе. У мінулыя гады сённяшнія фіналісты па адным разе выйгравалі кантынентальныя турніры, прычым абодва бралі Кубак уладальнікаў кубкаў: „Фіярэнціна” – у 1961 годзе, а „Вэст Хэм” – у 1965-м.

Швёнтэк у двух сэтах разабралася з шостай ракеткай свету і выйшла ў паўфінал „Ралан Гарос”

У матчы 1/4 фіналу на „Ралан Гарос” першая ракетка свету Іга Швёнтэк у двух сэтах абгуляла амерыканку Коры Гаўф (6) — 6:4, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 30 хвілін. У паўфінале леташняя пераможца гэтага турніру „Вялікага шлема” згуляе з Беатрыс Хадад-Маяй з Бразіліі.

Беларускія весляры атрымалі допуск на міжнародныя старты

Міжнародная федэрацыя вяслярнага спорту (World Rowing) дапусціла беларусаў і расіян да міжнародных стартаў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе НАК Беларусі. Прадстаўнікі акадэмічнага веславання Беларусі і Расіі змогуць выступіць у нейтральным статусе на чэмпіянаце свету сярод юнакоў (U-19) у Парыжы, сусветным маладзёжным першынстве (U-23) у балгарскім Плоўдзіве. Таксама беларускія і расійскія весляры маюць права ўдзельнічаць у дарослым чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні ў сербскім Бялградзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Савіцкі найлепшы гулец 11-га тура чэмпіянату Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *