Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Ціханоўская ўручыла медалі “Гонар і годнасць” жонкам загінулых беларускіх ваяроў

Сёння, 9 чэрвеня, Святлана Ціханоўская ў Вільні ўручыла медалі “Гонар і годнасць” жонкам загінулых беларускіх ваяроў. Імпрэза адбылася ў Цэнтры наведнікаў Сейма Літвы, дзе праходзіць перасоўная выстава ў гонар беларускіх хлопцаў, якія загінулі ва Украіне.

Узнагароды асабіста ў рукі атрымалі былая жонка Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская і жонка Васіля Парфянкова Алена Гергель. Па іх словах, гэта вялікі гонар атрымаць узнагароды, але лепш бы іх мужы самі іх атрымлівалі.

– Дужа хацелася б, каб Міраслаў Лазоўскі мог узнагароду за мужнасць, адвагу і розум як камандзір атрымаць сам. На жаль, так не сталася. І я маю гонар атрымаць гэтую ўзнагароду, якая значыць вельмі шмат. Гэта прызнанне яго як ваяра, як чалавека, які быў на сваім месцы, які не шкадаваў сябе, забяспечваючы бяспеку іншым.

– Насамрэч, ніхто не ваюе за ўзнагароды. Гэта вайна за свабоду, перш за ўсё. Але зараз такая ўзнагарода вельмі важная, бо гэта ўшанаванне і гэта памяць пра чалавека. І для маіх дзяцей гэта таксама вельмі-вельмі важна, каб яны мелі гэтую ўзнагароду, каб яны яе шанавалі і бачылі, што іх тата – герой.

Паводле Святланы Ціханоўскай, гэтыя ўзнагароды як сімвал таго, што нашы людзі шануюць тое, што зрабілі беларускія ваяры дзеля свабоднай Беларусі, дзеля свабоднай Украіны:

– Я вельмі ўдзячная геральдычнай камісіі, што яны гэтую ўзнагароду распрацавалі і зрабілі, бо для людзей гэта важна. І важна для мяне ведаць, што частка Вольнай Беларусі будзе зараз сярод беларусаў ва Украіне. Можа гэта сагрэе іх сэрцы. Я б хацела, каб гэтыя ўзнагароды знаходзілі сваіх жывых намінантаў, каб больш не гінулі людзі ва Украіне і Беларусі.

Выстава «З Украінай у сэрцы» пра загінулых беларусаў ва Украіне ў Цэнтры наведвальнікаў Сейма Літвы будзе доўжыцца да 16 чэрвеня. Яна створаная фондам «Вольная Беларусь» і ўкраінскімі актывістамі. Пасля яна паедзе ў Варшаву і Прагу. Мэта выставы — увекавечыць імёны беларускіх герояў.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Ціханоўская ўручыла медалі “Гонар і годнасць” жонкам загінулых беларускіх ваяроў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *