Іспанскія рытмы і оперныя арыі.Чатыры канцэрты прагучаць у Віцебскай абласной філармоніі ў час "Славянскага базару"
У Віцебскай абласной філармоніі ў час "Славянскага базару" аматараў акадэмічнай музыкі чакаюць гарачыя іспанскія рытмы і класічныя оперныя арыі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай маючаму адбыцца форуму мастацтваў, расказала дырэктар установы культуры Таццяна Савіцкая.