Таварныя біржы Беларусі і Расіі будуць супрацоўнічаць па стварэнні нацыянальных цэнавых індыкатараў
Гатоўнасць супрацоўнічаць з Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржай па стварэнні ў рамках Саюзнай дзяржавы сістэмы нацыянальных цэнавых індыкатараў пацвердзіў старшыня праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы Аляксандр Асмалоўскі ў ходзе выступлення на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.