У Польшчы арганізавалі фестываль беларускіх спектакляў «INEX Фэст»
Спектаклі пройдуць на розных пляцоўках Варшавы, Кракава і Сопата. «Купалаўцы» пакажуць свае 4 спектаклі.
Artykuł У Польшчы арганізавалі фестываль беларускіх спектакляў «INEX Фэст» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускае тэатральнае лета ў Польшчы – пачалося. Праходзіць фестываль «INEX Фэст», ён расцягнецца на летнія месяцы, пакажуць 12 твораў беларускіх камандаў.
![](/wp-content/uploads/2023/06/e0597984d2699b4a2_2.jpg)
Спектаклі пройдуць на розных пляцоўках Варшавы, Кракава і Сопата, а купіць квіткі можна ўжо цяпер праз інтэрнэт-пляцоўкі. У праграме, як спектаклі, з якімі ужо знаёмыя гледачы, а таксама і тэатральныя неспадзяванкі. Толькі «Купалаўцы» пакажуць свае 4 спектаклі, расказвае акторка Валянціна Гарцуева.
– Мне здаецца, гэта класна, знайсці вольны час, абраць тое, што падабаецца, калі ты хочаш пазнаёміцца. Альбо калі ты хочаш увогуле паглядзець, як зараз выглядае беларускі тэатр, які ён разнастайны, проста здорава прыйсці. Калі я не памыляюся, гэта ўсё будзе адбывацца з 25 жніўня на розных пляцоўках. Мы будзем даваць інфармацыю ў сацсетках. Усе спектаклі новыя. Яны былі пастаўлены па-за межамі Беларусі.
Па-за межамі Беларусі тэатральная група «Купалаўцы» таксама існуе ужо каля трох гадоў. Валянціна Гарцуева паходзіць са славутай беларускай тэатральнай дынастыі. На знак пратэсту ў жніўні 2020-га звольнілася з Купалаўскага тэатру разам з 58 калегамі. Больш за год жыве ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Польшчы арганізавалі фестываль беларускіх спектакляў «INEX Фэст» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.