Прэм'ер-міністар Беларусі на нарадзе ў Лукашэнкі пагадзіўся сысьці ў адстаўку, калі ня будзе заплянаванага росту эканомікі
Аляксандар Лукашэнка перапыніў даклад прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі і прапанаваў яму разам зь першым намесьнікам Мікалаем Снапковым пайсьці ў адстаўку, калі на працягу году ня будуць дасягнуты паказчыкі, «якія мы давялі».