Выдавецтва “Кнігазбор” — на фінішнай стадыі ліквідацыі
![Выдавецтва “Кнігазбор” — на фінішнай стадыі ліквідацыі](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/06/356932278_1928460160880097_2373113171530255480_n.jpg)
Пра гэта паведаміў дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.
Artykuł Выдавецтва “Кнігазбор” — на фінішнай стадыі ліквідацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Генадзь Вінярскі ў студзені паведаміў пра канчатковае спыненне працы вядомага прыватнага выдавецтва “Кнігазбор”.
-
Фота: Facebook
“Стадыя ліквідацыі выдавецтва “Кнігазбор» пачала выходзіць на фінішную прамую”, — напісаў ён сёння ў сацыяльных сетках. “Пачаў пакрысе забіраць з інтэрнэт-кнігарняў непрададзеныя кнігі. Замовіць іх яшчэ можна на knihi.by, kniganosha.by, tn.by!”, – дадаў Вінярскі.
“Кнігазбор” — адно з апошніх недзяржаўных выдавецтваў у Беларусі. За 27 гадоў было выдадзена каля трох тысяч найменняў кніг.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выдавецтва “Кнігазбор” — на фінішнай стадыі ліквідацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.