Што насамрэч абмяркоўвалі спэцпасланьнік папы рымскага і кіраўнік МЗС Беларусі
«Бягучая сытуацыя ў сьвеце і супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам у шматбаковых фарматах» сталі галоўнымі тэмамі перамоваў кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка з папскім легатам, прэфэктам дыкастэрыі па справах усходніх цэркваў Сьвятога пасаду арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці, паведамляе прэс-служба МЗС.