Паводле зьвестак BelPol, Віктар Бабарыка, верагодна, знаходзіцца ў папраўчай калёніі Наваполацку
Паводле зьвестак аб’яднаньня BelPol, асуджаны экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка, пра якога даўно няма пацьверджанай інфармацыі, зараз знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу наваполацкай калёніі № 1 ў Віцебскай вобласьці.