Польшча перакідае больш за 1 тысячу вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі на мяжу зь Беларусьсю
У рамках апэрацыі «Бясьпечнае Падляшша» Польшча пачынае перакідку на ўсход краіны больш як 1 тысячы вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й мэханізаваных брыгадаз, паведаміў 8 ліпеня ў «Твітары» міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.