Першы дзень фестывалю абуджаных TUTAKA
Сёння, 14 ліпеня, у Гарадку на Падляшшы пачаўся фестываль абуджаных TUTAKA.
Artykuł Першы дзень фестывалю абуджаных TUTAKA pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 14 ліпеня, у Гарадку на Падляшшы пачаўся фестываль абуджаных TUTAKA.
Адтуль перадае наша карэспандэнтка Марына Савіцкая:
– Паступова, пакрысе імпрэза набірае абароты. Вось мы прыехалі на пляцоўку літаральна гадзіну таму, і я бачу, што з кожнай хвілінай гледачоў ды і выступоўцаў становіцца ўсё больш і больш. Вось толькі што сустрэліся з Уладзімірам Пугачам, які ўвечары выступіць на канцэрце. Таксама на пляцоўцы ўжо знаходзяцца і вядоўцы мерапрыемства. Сустракаліся тут з Крысцінай Дробыш. І самі людзі, якія прышлі паглядзець, што чакае на фэсце TUTAKA. Гэта і палякі, і беларусы, і ўкраінцы. І адпаведную мову можна пачуць з усіх куткоў гэтага мерапрыемства. Ужо працуюць арт-кірмаш, інфа-пункт.
Цалкам гук у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Першы дзень фестывалю абуджаных TUTAKA pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.