Пікет салідарнасці на другія ўгодкі затрымання Алеся Бяляцкага
Роўна два гады таму затрымалі кіраўнікоў „Вясны“: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзя Лабковіча.
Artykuł Пікет салідарнасці на другія ўгодкі затрымання Алеся Бяляцкага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
14 ліпеня — два гады з затрымання старшыні праваабарончага цэнтра „Вясна“ і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, а таксама яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Уладзя Лабковіча. Таму калегі палітзняволеных вясноўцаў зладзілі пікет салідарнасці ў Вільні. Кажа Алена Маслюкова:
— Гэта сапраўды вельмі сумная дата для нашай арганізацыі, і я думаю, што для кожнага вясноўца. Менавіта ў гэты дзень два гады таму фізічна страцілі кіраўніцтва нашай арганізацыі, і калі ўлады разлічвалі, што праваабарончы цэнтр „Вясна“ гэтым скончыцца, то яны вельмі глыбока памыляюцца.
Паводле словаў Марыі Кастылянчанкі, галоўная мэта акцыі — яшчэ раз нагадаць, што адбываецца і сёння ў Беларусі:
— А сёння ў Беларусі амаль 1,500 палітзняволеных, і сярод іх шасцёра праваабаронцы „Вясны“. Сёння два гады з моманту затрымання Алеся Беляцкага, старшыні „Вясны“; Валянціна Стэфановіча; Уладзя Лабковіча. Гэта вельмі сумная гадавіна і сумная нагода.
Трох вясноўцаў затрымалі 14 ліпеня 2021 года і асудзілі на вялікія тэрміны зняволення. Алесь Бяляцкі быў асуджаны да дзесяці год калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пікет салідарнасці на другія ўгодкі затрымання Алеся Бяляцкага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.