Алесь Лагвінец: Праз такіх людзей, як Алесь Пушкін, беларушчына моцна пашыралася
Алесь Лагвінец падзяліўся сваімі ўспамінамі пра Алеся Пушкіна
Artykuł Алесь Лагвінец: Праз такіх людзей, як Алесь Пушкін, беларушчына моцна пашыралася pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі пахавалі загінулага мастака і палітвязня Алеся Пушкіна. Якім ён быў чалавекам? Што згубіла Беларусь праз смерць Алеся Пушкіна? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае перакладчык, грамадскі дзеяч, выкладчык Алесь Лагвінец.
РР: У нас у гасцях праграмны дырэктар вольнага беларускага ўніверсітэту — перакладчык, выкладчык, грамадскі дзеяч Алесь Лагвінец. Тэма ў нас гэтым разам не вельмі вясёлая — памёр мастак, палітвязень Алесь Пушкін.
— Сапраўды вельмі сумная нагода, але ўсё ж такі варта пра гэта гаварыць, гэта вельмі важна. Тут не толькі смерць, я думаю, што мы маем справу з забойствам: забойствам катаваннем, неаказанне дапамогі, выракам, што быў вынесены Алесю Пушкіну толькі за тое, што ён беларус і патрыёт. Пра Алеся я ўпершыню пачуў у 89-м годзе, пра ягоную бліскучую акцыю ў Менску, з плакатам „Досыць сацыялістычнай Беларусі, адродзім Беларусь народную“. Я пра гэта прачытаў і даведаўся ўпершыню пра бел-чырвона-белы сцяг, пра БНР, у прапагандысцкай газеце „Савецкая Беларусія“. Вось так у 89-м годзе разыходзілася інфармацыя. Але для гэтага трэба былі людзі з беларускім патрыятызмам, каб яны сапраўды падымалі вышэй і вышэй планку беларускасці, і таксама ставілі арыентыры, што ёсць нашым, пра што мы не памятаем, пра што мы забыліся, пра што нам забаранялася думаць, казаць. Але праз дзеянні такіх людзей, як Алесь Пушкін, беларушчына сапраўды вельмі моцна пашыралася.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алесь Лагвінец: Праз такіх людзей, як Алесь Пушкін, беларушчына моцна пашыралася pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.