Журналістку Ларысу Шчыракову пачнуць судзіць 27 ліпеня
Шчыракова абвінавачваецца па трох артыкулах: часткі 1 і часткі 2 артыкула 361-4 КК ("Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці") і артыкула 369-1 КК - ("Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь").
Artykuł Журналістку Ларысу Шчыракову пачнуць судзіць 27 ліпеня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Экс-журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову пачнуць судзіць 27 ліпеня ў Гомельскім абласным судзе. Разглядаць яе справу будзе суддзя Мікалай Доля, які вынес прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу.
Як пазначана ў раскладзе суда, Шчыракова абвінавачваецца па трох артыкулах: часткі 1 і часткі 2 артыкула 361-4 КК („Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці”) і артыкула 369-1 КК – („Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”).
Ларысу Шчыракову затрымалі ў снежні 2022 года. Яна ўтрымліваецца пад вартай.
Artykuł Журналістку Ларысу Шчыракову пачнуць судзіць 27 ліпеня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.