«Неўстаноўленымі асобамі ў неўстаноўлены час дзеля неўстаноўленых мэтаў, але патрабуюць 6 гадоў». Дэталі суду над Мажэйкам і Юргілевіч
20 ліпеня ў Горадні павінны былі абвясьціць прысуд Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч, але працэс перанесьлі і зрабілі закрытым, пасьля таго як пракурор нечакана папрасіў далучыць да справы скрыншоты камэнтароў у інтэрнэце, атрыманых праз КДБ.