Партыя “Грамада” рыхтуецца да абскарджвання рашэння Міністэрства юстыцыі
Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі сацыял-дэмакратаў гаворыць, што гэта шанец заявіць свой пратэст.
Artykuł Партыя “Грамада” рыхтуецца да абскарджвання рашэння Міністэрства юстыцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада” рыхтуецца да абскарджвання рашэння Міністэрства юстыцыі. У сярэдзіне ліпеня ведамства адмовіла партыі ў перарэгістрацыі на падставе няпоўнага прадстаўлення неабходных дакументаў. Між іншага няма спісу чальцоў.
Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі сацыял-дэмакратаў Вераніка Іванова гаворыць, што гэта шанец заявіць свой пратэст супраць такіх дзеянняў уладаў:
– Было адмоўлена ў рэгістрацыі. Па 11 жніўня тэрмін на абскарджанне гэтага рашэння. Безумоўна, працэдура абскарджання пройдзе, таму што мясцовыя нязгодныя. Загадзя зразумела, які будзе адказ, але як сказала мінулы лідэр нашай партыі: бываюць такія сітуацыі, калі час адыгрывае цікавыя ролі.
Дарэчы, судовы канвеер па ліквідацыі партый ужо працуе на поўную хаду. Пазбаўляюць рэгістрацыі, як апазіцыйныя структуры, так і непатрэбныя, малавядомыя, праўладныя партыі. З альтэрнатыўных першай пад ліквідацыю трапіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ “Адраджэнне”.
Беларускае Радыё Рацыя, эксперт
Artykuł Партыя “Грамада” рыхтуецца да абскарджвання рашэння Міністэрства юстыцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.