У Наваградку працягваюцца „зачысткі”
Не менш чым трох супрацоўнікаў Наваградскага завода газавай апаратуры затрымалі на мінулым тыдні сілавікі. Завадчан забралі проста з працоўных месцаў.
Artykuł У Наваградку працягваюцца „зачысткі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Не менш чым трох супрацоўнікаў Наваградскага завода газавай апаратуры затрымалі на мінулым тыдні сілавікі. Завадчан забралі проста з працоўных месцаў, паведамляюць праваабаронцы.
Адна з затрыманых — жанчына. Затрыманні на гэтым заводзе адбываюцца амаль кожны тыдзень. Падставай часцей за ўсё становяцца падпіскі на т.з. „экстрэмісцкія” каналы — работнікаў перыядычна прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку.
Ідэйным натхняльнікам і галоўным кантралёрам выступае, паводле звестак праваабаронцаў, былы намеснік начальніка па ідэалагічнай працы Навагрудскага РУУС Віктар Машчар. На завод ён прыйшоў на пасаду намесніка дырэктара па пытаннях бяспекі, рэжыму і кадраў.
Artykuł У Наваградку працягваюцца „зачысткі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.