Ян Рудзік пра ідэю Смаленскай Рэспублікі: «Гэта ня розыгрыш, у нас сур’ёзныя пляны»
Днямі ў Варшаве абвясьцілі пра стварэньне «Смаленскага рэспубліканскага цэнтру», які будзе імкнуцца да незалежнасьці Смаленшчыны ад Расеі і ў будучыні да яе шчыльнай супрацы зь Беларусьсю. Пра гэта заявіў дэпутат Смаленскай абласной думы Ўладзіслаў Жывіца.