"Спячая прыгажуня" ў Даляні: артысты Беларускага музычнага тэатра з поспехам выступаюць у КНР
Выступленне наведалі дэлегацыя кіраўніцтва муніцыпальнага народнага ўрада Даляня на чале з віцэ-мэрам горада Лэн Сюйфэнам і прадстаўнікі пасольства. Кіраўніцтва горада вітала аднаўленне культурнай дыпламатыі. Былі таксама выказаны ўдзячнасць за паказ і пажаданні трупе творчых поспехаў і яркіх пастановак.