У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу
Тым, каго выклікалі на гутаркі, спецслужбісты тлумачылі, што яны вырашылі апытаць людзей у сувязі з апошнімі чуткамі пра ўзмацненне кантролю ды падрыхтоўку да закрыцця польска-беларускай мяжы.
Artykuł У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аднак тым, каго выклікаюць, задаюць пытанні не пра палітыку, паведамляе nn.by.
Падчас допыту ў тых, каго выклікалі, зусім не пыталіся пра палітыку. Кадэбэшнікі спачатку распытвалі пра цэны на жытло і ежу ў Польшчы, працу і іншыя заняткі ў Польшчы. А пасля пераходзілі да пытанняў пра тое, як праходзіў пераход мяжы з польскага боку: што там бачылі, ці быў нейкі адмысловы надгляд і ці не задавалі памежнікі нейкіх дадатковых пытанняў.
Тым, каго выклікалі на гутаркі, спецслужбісты тлумачылі, што яны вырашылі апытаць людзей у сувязі з апошнімі чуткамі пра ўзмацненне кантролю ды падрыхтоўку да закрыцця польска-беларускай мяжы. Маўляў, яны спрабуюць зразумець, ці пачаліся нейкія захады з боку польскіх памежнікаў.
У канцы яны прапанавалі людзям звязвацца з КДБ у выпадку «нейкіх адметных выпадкаў» на мяжы. Гэта можа азначаць як вядзенне контрразведвальнай дзейнасці, так і пошук аб’ектаў для вярбоўкі.
Artykuł У КДБ пачалі выклікаць людзей, якія нядаўна праходзілі польска-беларускую мяжу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.