The Insider расказаў пра сэрыю магчымых атручэньняў расейскіх журналістак і актывістак у Эўропе
З кастрычніка 2022 году, імаверна, былі атручаныя журналістка «Новой газеты» і «Медузы» Алена Касьцючэнка, журналістка «Эха Москвы» Ірына Баблаян і кіраўніца фонду «Вольная Расея» Натальля Арно, якія зьехалі з Расеі.