Пенсіянерку збіраюцца судзіць за абразу Лукашэнкі
Гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі супраць жанчыны сталага веку распачынаюць крымінальную справу за абразу Лукашэнкі ды прадстаўнікоў улады.
Artykuł Пенсіянерку збіраюцца судзіць за абразу Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
За абразу Лукашэнкі будуць судзіць пенсіянерку з Шумілінскага раёна. Праз два тыдні ёй споўніцца 65.
Зою Баранаву вінавацяць у каментарах, размешчаных у інтэрнэце.
Жанчыну затрымалі сёлета ў студзені, але пра пераслед яе стала вядома толькі пасля таго, як над ёй прызначылі дату суда. Пасяджэнне прызначана на 29 жніўня, судзіць пенсіянерку будзе суддзя Шумілінскага райсуда Алена Сініцкая.
Гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі супраць жанчыны сталага веку распачынаюць крымінальную справу за абразу Лукашэнкі ды прадстаўнікоў улады. Летась да двух гадоў пазбаўлення волі была асуджана былая настаўніца беларускай мовы Эма Сцепулёнак з Мёраў. На момант затрымання ёй было 68 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пенсіянерку збіраюцца судзіць за абразу Лукашэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.