Расьсьледаваньне The Telegraph: Кітай пастаўляе Расеі верталёты, бесьпілётнікі і мэталы
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну расейскія кампаніі атрымалі дзясяткі тысяч паставак з Кітая. Размова ідзе аб кампаніях, якія вырабляюць ракетныя ўстаноўкі, бронетэхніку і стратэгічныя бамбавікі. Сярод гэтых кампаній ёсьць тыя, якія патрапілі пад заходнія санкцыі.