На працягу жніўня ў Беларусі заблукалі 74 асобы
Кожнаму другому спатрэбілася шпіталізацыя.
Artykuł На працягу жніўня ў Беларусі заблукалі 74 асобы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
За жнівень у лясах краіны заблукала 74 чалавекі – усе нарыхтоўшчыкі дзікаросаў, – паведамляюць ратавальнікі. Пры чым губляліся нават цэлымі сем’ямі па чатыры-пяць чалавек.
Кожнаму другому спатрэбілася шпіталізацыя. Ратавальнікі гавораць, што самы пік такіх здарэнняў як раз выпадае на верасень-кастрычнік.
У нядаўнім мінулым супрацоўнік пінскага аддзелу па надзвычайных сітуацыях нагадаў, што абавязкова трэба мець пры паходзе ў лес:
– Сыходзячы ў лес па грыбы, я б рэкамендаваў браць з сабой пэўную колькасць пітной вады і можа быць трохі ежы. Сітуацыі могуць быць розныя, гэта можа вам сур’ёзна дапамагчы. Абавязкова мець з сабой сотавы тэлефон, нічога не паробіш, бо цяпер без тэлефона нікуды. Сыходзячы ў лес пажадана, каб ён быў зараджаны ці прыстасаванне, якое дапаможа зарадзіць тэлефон у палявых умовах.
Ратавальнікі адзначаюць, што на жаль пошукавыя аперацыі далёка не заўжды завяршаюцца са станоўчым вынікам. За апошні месяц знойдзена двое памерлых грыбнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На працягу жніўня ў Беларусі заблукалі 74 асобы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.