Сувязі са спэцслужбамі, судзімасьць, стаўленьне да вайны РФ з Украінай. Пра што яшчэ пытаюцца ў беларусаў, якія хочуць уехаць у Літву
Грамадзяне Беларусі і Расеі, якія жадаюць атрымаць літоўскую нацыянальную візу, пасьведчаньне на права жыхарства ў Літве або яго працягнуць, павінны запоўніць апытальнік.