Андрэй Стрыжак: Нас адмяжоўваюць ад беларусаў у Беларусі
З ім абмяркуем ініцыятыву Уладаў Беларусі пазбаўлення беларусаў замежжа магчымасці памяняць пашпарт не ў Беларусі.
Artykuł Андрэй Стрыжак: Нас адмяжоўваюць ад беларусаў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У нашым эфіры пабываў кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.
З ім абмяркуем ініцыятыву Уладаў Беларусі пазбаўлення беларусаў замежжа магчымасці памяняць пашпарт не ў Беларусі.
РР: Хацелася б пачуць твой каментар наконт таго, што беларусы якія жывуць за мяжой цяпер не змогуць памяняць пашпарт. Навошта гэтыя дзеянні ад лукашэнкаўцаў?
– Фактычна гэта працяг той рэпрэсіўнай палітыкі, якую праводзіць афіцыйны Менск на працягу ўжо апошніх трох год. Столькі доўжыцца актыўная фаза, і мы бачым крок за крокам пазбаўленне беларусаў замежжа дэ-факта грамадзянскіх правоў. Я нагадаю: у 2020, калі паўстала пытанне, ці беларусы за мяжой далей будуць галасаваць на выбарах, беларуская дэ-факта Улада адмовіла нам у такіх правах. Пункт, які адбыўся з пашпартамі вельмі лагічны з пункту гледжання афіцыйнага Менску, і я думаю, што ён будзе не апошні. Таму што акрамя пашпартоў, прашу заўважыць, існуе абмежаванне адносна натарыяльных даверанасцяў, якія выдаюць натаріусы іншых краін, не Беларусі, яны таксама не будуць прызнавацца. Плюс яшчэ дастаткова мала заўважны момант, але трэба пра яго таксама памятаць, што згодна з новым законам, консул надзяляецца правам выняцця ў вас дакументаў па сваіх уласных разуменнях. То бок калі консул вырашыў, што ў вас трэба забраць пашпарт, які вы падалі на замену, то ён можа проста гэта зрабіць. Фізічна яго забраць і не аддаваць. Гэта таксама важны момант, бо шмат хто цяпер аддае дакументы па розных прычынах у амбасаду. Гэтыя дакументы могуць да вас і не вярнуцца. Нас адмяжоўваюць ад беларусаў у Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Андрэй Стрыжак: Нас адмяжоўваюць ад беларусаў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.