Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі ідзе па плану?
“Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, пра які казаў прэзідэнт РФ", - заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў.
Artykuł Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі ідзе па плану? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Размяшчэнне расейскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ідзе па графіку, заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў.
“Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, пра які казаў прэзідэнт Расейскай Федэрацыі. Цяпер там пройдзена некалькі этапаў стварэння адпаведнай інфраструктуры або абсталявання адпаведных носьбітаў. У нас гэтая праца працягваецца”, – сказаў Рабкоў. Калі завершыцца размяшчэнне ядзернай зброі, ён не паведаміў.
На пачатку верасня начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заяўляў, што ў Беларусь з Расеі ўжо даставілі першыя ядзерныя боегалоўкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі ідзе па плану? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.