У камісіі па вяртанні назвалі колькасць атрыманых зваротаў
7-га верасня адбылося чарговае пасяджэнне гэтай камісіі пад старшынствам Генпракурора Андрэя Шведа.
Artykuł У камісіі па вяртанні назвалі колькасць атрыманых зваротаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Камісія па вяртанні атрымала за ўвесь час працы каля сотні зваротаў — па электроннай пошце і на Telegram-бот. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Сёння ў Менску адбылося чарговае пасяджэнне гэтай камісіі пад старшынствам Генпракурора Андрэя Шведа.
На пачатку працы камісіі, у красавіку 2023-га, афіцыйна заяўлялі пра 60 пададзеных заяваў. Такім чынам, за пяць месяцаў пасля таго дадалося толькі 40 заяваў.
Месяц таму кіберпартызаны сцвярджалі, што насамрэч у камісію паступілі толькі 16 заяваў. З іх ухвалілі толькі два звароты — Наталлі Пратасевіч (маці памілаванага Лукашэнкам Рамана Пратасевіча) і Філіпа Давыдава.
На пасяджэнні 7 верасня, як паведамляецца, былі разгледжаныя некалькі зваротаў. Аднаму заяўніку пастанавілі адказаць, што ён праходзіць па крымінальнай справе. Яшчэ некалькім паведамяць, што на іх не пачыналі ні адміністрацыйныя, ні крымінальныя справы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У камісіі па вяртанні назвалі колькасць атрыманых зваротаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.