У фінале конкурсу «Міс Беларусь 2023» паказалі танец з кувалдамі
Падчас танцу босыя хлопцы з залатымі кувалдамі ўдавалі кавалёў, а ўдзельніцы конкурсу ў фальклёрных касьцюмах хадзілі па сцэне. Потым яны згрудзіліся ў купку пасярод сцэны, а хлопцы з кувалдамі вадзілі вакол іх нешта накшталт карагоду.