Галоўчанка: прапанавана стварыць Савет па біялагічнай бяспецы пры Саўміне
"На нядаўняй нарадзе, у ходзе якой кіраўніком дзяржавы разглядаліся пытанні біялагічнай бяспекі аб'ектаў сельскай гаспадаркі, было дакладна сказана: сфера біябяспекі - выключна кампетэнцыя дзяржавы. Менавіта дзяржава павінна прымаць усе меры, каб не дапусціць негатыўных праяў. Таму нам неабходна вызначыцца з нашай тактыкай далейшых дзеянняў па рэагаванні на глабальныя біялагічныя пагрозы і іх наступствы", - сказаў Раман Галоўчанка.