Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Беларусі
Гарадзенскі гісторык і публіцыст Алесь Кіркевіч лічыць, што такім чынам беларускі народ быў аб’яднаны, але толькі ва ўмовах савецкай турмы народаў.
Artykuł Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Па ўсёй Беларусі з шырокай помпай адзначаецца новастворанае дзяржаўнае свята – так званы Дзень народнага адзінства. Прымеркаванае яно да даты пачатку паходу чырвонай арміі на тэрыторыю сучаснай Заходняй Беларусі, з мэтаю далучэння яе да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 17 верасня 1939 года.
Гарадзенскі гісторык і публіцыст Алесь Кіркевіч лічыць, што такім чынам беларускі народ быў аб’яднаны, але толькі ва ўмовах савецкай турмы народаў.
– Адзінства – гэта сапраўды ў нейкім сэнсе справядліва. Але тут атрымалася так, што была падзеленая сям’я, хтосьці у адным месцы сядзіць, хтосьці ў іншым, іх пасадзілі ў адну камеру – вось і адзінства. Таму тыя, што былі ў Бярозе-Картузскай, і тыя, хто меў не самыя лепшыя ўражанні ад Польшчы, хто зазнаў рэпрэсіі з боку міжваеннай Польшчы, дзе яны прачнуліся 17 верасня 1939 года. У савецкім змроку. Гэта, напэўна, такі мінімум, які варта мець пра гэтыя народнае адзінства. То бок, гэта адзінства ў адной турэмнай камеры, у адным каземаце.
Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства было створанае лукашэнкаўскімі ідэолагамі з даўно забытай гістарычнай даты ў 2021 годзе, у супрацьвагу народным пратэстам, якія выбухнулі ў 2020 годзе. Гэтая дата зараз актыўна раскручваецца прапагандыстамі ў мэтах антыпольскай рыторыкі, якая змяніла добрасуседскія адносіны паміж краінамі пасля 2020 года.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.