Былога іераманаха Аляксандра Тарасенку перавялі ў папраўчую калонію
Яго затрымалі ў сакавіку 2023 года. На "пакаяльным" відэа Тарасенка казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.
Artykuł Былога іераманаха Аляксандра Тарасенку перавялі ў папраўчую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Яго затрымалі ў сакавіку 2023 года. На „пакаяльным” відэа Тарасенка казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў ліпені быў абвешчаны прысуд палітвязню — 2 гады калоніі. Справу разглядаў суддзя Ігар Свірыдаў.
Па інфармацыі „Гомельскай Вясны”, Аляксандр пачаў адбываць тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.
Падтрымаць Аляксандра лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Аляксандр Міхайлавіч Тарасенка.
вясна
Artykuł Былога іераманаха Аляксандра Тарасенку перавялі ў папраўчую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.