Ерэван: Карабах пакінулі больш за 100 тысяч жыхароў
Больш за 100 тысяч жыхароў Нагорнага Карабаха вымушана зьехалі ў Армэнію. Дзяржаўным жыльлём забясьпечаны крыху больш за 34,5 тысяч чалавек. Такія зьвесткі прадставіў урад Армэніі ў суботу, 30 верасьня, да 14 гадзін па мясцовым часе.