Фэстываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA праходзіць на чатырох пляцоўках па-за межамі Беларусі. Што цікавага сёлета
Мерапрыемствы ў рамках Фэстывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA праходзяць у верасьні і кастрычніку ў Батумі (30.09-01.10), Варшаве (6-9 кастрычніка), Вільні (14-15 кастрычніка), Беластоку (28-29 кастрычніка), а таксама анлайн (21, 22, 30 кастрычніка). Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны.