Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Славуты пратэстанцкі пастар Беларусі

Славуты пратэстанцкі пастар Беларусі

1 кастрычніка спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадскага і рэлігійнага дзеяча, перакладчыка Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955).

Artykuł Славуты пратэстанцкі пастар Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

1 кастрычніка спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадскага і рэлігійнага дзеяча, перакладчыка Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955).

Нарадзіўся Лукаш Дзекуць-Малей у вёсцы Вялікія Шастакі на Дзятлаўшчыне. У Слоніме Лукаш Дзекуць-Малей скончыў сярэдняе вучылішча, а пасля — першыя беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Наведваў два гады і рэлігійныя курсы ў Пецярбургу.

Калі яго прызвалі ў расейскую армію, службу праходзіў у Беластоку. Там пазнаёміўся з веруючымі евангелістамі і пачаў наведваць іх царкву. А пасля вырашыў прыняць воднае хрышчэнне. Гэта духоўная ўрачыстасць адбылася ў навагоднюю ноч 1912 года ў палонцы пры 40 градусным марозе на рацэ Супрасль.

Падчас Беларускай Народнай Рэспублікі, Лукаш Дзекуць-Малей на Гарадзенскім беларускім сялянскім з’ездзе быў абраны ў Гарадзенскую павятовую раду і ў аргкамітэт па скліканню краёвага Беларускага з’езда Гарадзеншчыны. За выступленні ад імя Беларускай Народнай Рэспублікі быў арыштаваны, але хутка выпушчаны. Летам 1919 года ён узначаліў Гарадзенскую цэнтральную настаўніцкую раду. А пасля становіцца кіраўніком беларускага нацыянальнага камітэта і старшынёю Беларускай школьнай рады ў Гародні, уваходзіць у склад прэзідыума цэнтральнай беларускай школьнай рады. У Гародні Лукаш Дзекуць-Малей знаёміцца і бярэ шлюб з настаўніцай Серафімай Кішка. Усё жыццё яна моцна кахала свайго мужа, заўсёды была з ім побач. У іх нарадзілася пяцёра дзяцей. Перад самай вайною Лукаша і Серафіму арыштуюць органы НКВД і сашлюць іх ажно ў Казахстан. Але святара хутка вернуць на Радзіму і пасадзяць ў турму, а жонку — не. Серафіма на чужбіне перажыве тры інфаркты, там шмат будзе працаваць на лесапавале, але міласць Божае іх зберажэ. І толькі ў 1946 годзе яны сустрэнуцца з дзяцьмі ў Беластоку. Пражывуць разам яшчэ сем гадоў — Серафімы не стане ў 1953 годзе, а Лукаша — у 1955-м.

Пасля таго, як бальшавікі разгоняць Беларускую Народную Рэспубліку, а палякі захопяць Заходнюю Беларусь, Лукашу Дзекуць-Малею ўдасца пазбегнуць розных арыштаў, а прыехаць у Брэст і наладзіць місіянерскую працу. За ягоным часам Брэст становіцца евангельска-баптысцкім цэнтрам у Беларусі. Наогул, у Брэсце тады праходзіла шмат розных з’ездаў, канферэнцый, сустрэч, якія арганізоўваў Лукаш Дзекуць-Малей. Ён арганізоўваў таксама агульнаасветніцкія, прафесійныя, агародніцкія і пчалярскія курсы. Для дзяцей-сірот стварыў прытулак. Яму належаць і першыя крокі на ніве перакладу. З 1920-га да 1924 года пераклаў на беларускую мову 17 рэлігійных брашур з польскай і рускай моў. Разам з Антонам Луцкевічам пераклаў на беларускую мову і выдаў “Новы Запавет і Псальмы”, а таксама Евангелле ад Лукі, Іаанна і Мацвея. Лукаш Дзекуць-Мацей пераклаў на беларускую мову таксама і малітоўнік, які пабачыў свет у 1942 годзе ў Менску.

Памёр Лукаш Дзекуць-Малей у Гданьску. Адна з цэнтральных вуліц гэтага горада носіць яго імя.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Славуты пратэстанцкі пастар Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

В суд поступила жалоба на продление ареста фигурантам дела о теракте в «Крокусе»

Театр Маяковского отменил спектакль с Немоляевой после ее госпитализации

Стало известно, люди с какой формой лица чаще сталкиваются с неверной оценкой характера по фото

СК проконтролирует расследование дела об избиении женщины в Мытищах

Музыкальные новости

Шапки женские вязаные на Wildberries, 2024 — новый цвет от 392 руб. (модель 466)

Cadillac насмерть сбил пенсионерку в центре Москвы

Гунга Чимитов в театре кукол Улэгэр - Россия, Культура, Театр, дети

В честь поэта 100–летия Гунги Чимитова: Россия, Культура, Театр и дети

Новости России

В суд поступила жалоба на продление ареста фигурантам дела о теракте в «Крокусе»

Актер Олег Зимин умер от остановки сердца за считанные дни до 65-летия

Социальный психолог Евгений Волков: «Крючки» сектантов, инфоцыган или политтехнологов ничем не отличаются

Студент ДИУ занял первое место на Всероссийском конкурсе молодых алимов

Экология в России и мире

В Санкт-Петербурге открылся первый магазин китайского бренда Balabala

Азербайджанский мигрант возмутился из-за того, что в Калининграде суд назначил 4,5 года лишения свободы за убийство в ДТП школьницы. Видео

Как поделиться местоположением в WhatsApp: пошаговое руководство

МОСКОВСКИЙ ФЕСТИВАЛЬ ПОД ФЛАГОМ РУССКИХ СУПЕРГЕРОЕВ.

Спорт в России и мире

Путинцева вернулась после 0:6 и одержала важную победу

Потапова проиграла на старте турнира WTA-500 в Страсбурге

Джокович выступит на турнире АТР по уайлд-кард в третий раз в карьере

Диего Шварцман: «Два чилийца в полуфинале в Риме. Шесть латиноамериканцев в топ-30. А ATP в следующем году уберет один из турниров в Южной Америке»

Moscow.media

В Парке Горького вновь пройдет Московский детский фестиваль искусств «НЕБО»

«Грузовичкоф» развивает представителей бизнес-среды

Bluetooth-сканер штрих-кодов SAOTRON P04 на базе CMOS-матрицы

Аул Куруш в Дагестане







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *